рефераты
Главная

Рефераты по международному публичному праву

Рефераты по международному частному праву

Рефераты по международным отношениям

Рефераты по культуре и искусству

Рефераты по менеджменту

Рефераты по металлургии

Рефераты по муниципальному праву

Рефераты по налогообложению

Рефераты по оккультизму и уфологии

Рефераты по педагогике

Рефераты по политологии

Рефераты по праву

Биографии

Рефераты по предпринимательству

Рефераты по психологии

Рефераты по радиоэлектронике

Рефераты по риторике

Рефераты по социологии

Рефераты по статистике

Рефераты по страхованию

Рефераты по строительству

Рефераты по таможенной системе

Сочинения по литературе и русскому языку

Рефераты по теории государства и права

Рефераты по теории организации

Рефераты по теплотехнике

Рефераты по технологии

Рефераты по товароведению

Рефераты по транспорту

Рефераты по трудовому праву

Рефераты по туризму

Рефераты по уголовному праву и процессу

Рефераты по управлению

Курсовая работа: Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега

Курсовая работа: Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Гістарычны факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў


Курсавая работа

КАНЦЛЕР ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ЛЕЎ САПЕГА


Студэнткі 1 курса

Кажамякіна Ірына Юр'еўна

Навуковы кіраўнік: выкладчык І.В. Лебедзева

Мінск – 2008


Змест

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА

ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА

ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ

ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС КРЫНІЦ І ДАСЛЕДВАННЯЎ


УВОДЗІНЫ

У шматвяковай гісторыі Беларусі ёсць залатая пара – эпоха гуманізму і адраджэння асветніцтва. Менавіта на гэты перыяд прыпадае дзейнасць аднаго з найвыдатнейшых асоб нашай мінуўшчыны, чалавека выключна адаронага і таленавітага, прыроджанага дыпламата, палітыка і юрыста – Льва Сапегі.

На жаль, да нядаўняга часу пра Льва Сапегу не шмат пісалася, а калі і гаварылась, дык павярхоўна. Прычынаў гэтага шмат. Але галоўнай з іх з'яўляецца той факт, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў гісторыя краіны перакручвалася: агрэсіўна знішчалася і ганьбавалася ўсё, зробленае некалі беларускай шляхтай ды славутымі князёўскімі дынастыямі.

Цяпер жа імя Льва Сапегі вяртаецца з небыцця. Упамінанні аб яго асобе, аб яго палітычнай, грамадскай, асветніцкай дзейнасці можна знайсці ў кнігах Алеся Марціновіча, Вітаўта Чаропкі, С.А.Падокшына, ў розных энцыклапедычных даведніках і часопісах. Сярод гэтых крыніц асабліва хочацца адзначыць працу вядомага беларускага даследчыка В.І.Саверчанка “Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега”, у якой найбольш падрабязна асвятляецца драматычны лёс выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі і яго барацьба за самастойнасць дзяржавы. Пры напісанні курсавой работы абавязкова прадугледжваецца выкарыстанне такіх гістарычных крыніц, як Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., які з'яўляецца адным з важнейшых помнікаў гісторыі Беларусі, і матэрыялаў з сямейных архіваў дому Сапегаў і Радзівілаў.

Мэта курсавой работы – вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў – перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Даследванне гэтага перыяду дапаможа зрабіць вынікі аб ролі Льва Сапегі ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.

Адпаведна з пастаўленнай мэтай аўтар паспрабуе вырашыць наступныя задачы:

– прааналізаваць палітычную і дыпламатычную дзейнасць Льва Сапегі;

– праанілізаваць Статут 1588 г. і ролю Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў;

– паказаць Льва Сапегу, як асобу не палітычную, а як чалавека з няпростым і трагічным сямейным лёсам.


ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА

Род Сапегаў – адзін з самых магутных на Беларусі. Яго моц і багацце можна параўнаць хіба што з набыткамі Радзівілаў. Самі Сапегі пачынальнікам свайго роду лічылі вялікага князя Віценя, “роданачальніка князеў Літоўскіх” – Віценя[1]. На пахавальным помніку адного з Сапегаў іх радавод быў пададзены наступным чынам: “Івану Сымонавічу Сапегу... сыну Сунігайлы Пунігайлавіча Сафіі, троцкага кашталяна, які пры святым хрышчэнні прыняў імя Сымона... унука Пунігайлы Нарымунтавіча, сучасніка Альгерда і таксама кашталяна троцкага, названага па-грэчаску Сафіяй за сваю мудрасць, адкуль выводзяць сваю прозву Сапега ўсе нашчадкі Нарымунтавіча, роднага брата Белзскага і падольскага князёў, праўнука Нарымунта Гедымінавіча, пінскага епарха, сына Гедыміна Віценавіча, унука Віценя – роданачальніка князёў Літоўскіх”[2].

Граматы, выдазенныя Сапегам Жыгімонтам Старым, а пасля Жыгімонтам Аўгустам, пацвярджалі, што яны на самой справе па паходжанні Нарымунтавічы (або Нарымонтавічы). Праўда, некаторыя даследчікі выказваюць сумненні ў такім старажытным і знатным паходжанні Сапегаў і называюць такі радавод фікцыяй. Выказваюцца думкі, што Сапегі вядуць свой радавод з куды менш знатных смаленскіх баяр. Акты метрыкі Вялікага княства Літоўскага таксама сведчаць аб тым, што калыскай роду Сапегаў была Смаленшчына. Гэтым можна растлумачыць тое, што Сапегі не насілі княжацкі тытул.

Першым з роду Сапегаў, чыё імя зафіксавана ў актах і хроніках таго часу з'яўляецца Сямён Сапега, пісар караля Казіміра Ягелончыка, які жыў у першай палове XV ст. Яго сын, Багдан Сапега, у 1475 г. ажаніўся з дачкой праваслаўнага беларускага князя Фёдара Друцкага-Сакалінскага. У якасці пасагу ён атрымаў уладанні ў Віцебскай зямлі, у прыватнасці Чарэйскі манастыр. Ад Багдана і пайшла чарэйская лінія роду Сапегаў, да якой адносіцца і Леў Сапега1.

Па сямейнай традыцыі прадстаўнікі рода служілі пры двары пісарамі. Падымаліся і да ваяводстваў. Напрылад, Іван Багдановіч (дзед Льва Сапегі) стаў віцебскім ваяводам, а пасля і ваяводам падляшанскім. А ягоны сын Іван ажаніўся з княгіняй Багданай з роду князеў Друцкіх-Сакалінскіх. У гэтай сям¢і 4 красавіка 1557 г. у маёнтку Астроўна (цяпер гэта вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці) і нарадзіўся хлопчык, якого хрысцілі па праваслаўнаму абраду і назвалі Леонам

Сапегі-старэйшыя былі пазбаўлены рэлігійнага фанатызму і таму без усялякіх ваганняў накіравалі свайго сына ў пратэстанцкую школу. Выхаванныя на асветніцкіх гуманістычных ідэях, яны свой галоўны бацькоўскі абавязак бачылі ў тым, каб даць сваім дзецям (апрач Лева ў сям¢і было яшчэ двое сыноў, а таксама тры дачкі) добрую адукацыю. А радзівілаўская школа на той час была найлепшай навучальнай установай у Беларусі.

У Нясвіжскім замку, куды прывезлі Л.Сапегу, тады жылі і працавалі запрошанныя гаспадаром Мікалаем Радзівілам Чорным вядомыя ва ўсей Еўропе дзеячы тагачаснай навукі і культуры: Дж.Бландрата, Я.Тэнанд, Р.Шоман ды многія іншыя. Некаторыя з іх адначасна выкладалі ў школе.

У Радзівіла працавалі таксама беларускія думнікі Сымон Будны, Лаўрэн Крышкоўскі ды Мацвей Кавячынскі. Там, у 1562 г. яны выдалі на беларускай мове “Катэхзіс”. Якраз “Катэхізіс” і быў першай кніжкай, па якой Леў Сапега навучыўся чытаць на матчынай мове, з якой ён атрымаў пачатковыя звесткі пра Сусвет і пра Бога.

Нясвіжскі гурток гуманістаў, сярод якіх выхоўваўся Сапега, надта паўплываў на станаўленне яго асобы. Адпрыродныя здольнасці Льва і яго схільнасць да навук выявіліся вельмі рана. Ужо у дзяцінстве ён, акрамя роднай беларускай, выдатна авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай і грэцкай мовамі.

У трынадцаці гадовым узросце Леў Сапега разам з дзецьмі Мікалая Радзівіла Чорнага – Юрыем і Станіславам – накіроўваецца ў Германію і паступае ў знакаміты Ляйпцыгскі універсітэт, дзе некалькі гадоў вывучае гісторыю рымскага і царкоўнага права, глыбока аналізуе творы антычных філосафаў, найперш Платона і Арыстоцеля, прачытвае хронікі сярэднявечных гісторыкаў, трактаты тэолагаў-схалістаў, захапляецца ідэямі Лютара, Кальвіна, Цвігі і становіцца свядомым прыхільнікам пратэстантызму. Праўда, многа пазней пра сваё юнацкае захапленне рэфармацыйнымі вучэннямі ён скептычна скажа: “Кідаўся я тады на розныя спакусы і быў дурны як авечка, асабліва калі вучыўся ў нямецкіх ерэтычных школах”.

На радзіму Сапега вярнуўся пасля 1572 г., калі памер бяздетны кароль і вялікі князь Жыгітмонт ІІ Аўгуст, апошні нашчадак дынастыі Ягайлавічаў. Першыя гады на радзіме былі вельмі няпростыя ў жыцці Сапегі. Вядома, што ён не знайшоў месца на службе1. У лісце да Крыштофа Радзівіла піша: “А я, небарака, яшчэ не ведаю, дзе сесці, і ўжо ўдумаў да кляштара ўступіць, бо нікога за мяне няма на свеце. Да гэтага часу не ўмеў падлісцівіць, а вучыцца ўжо позна...”2

Толькі пасля 1576 г., з абраннем гаспадаром Рэчы Паспалітай ваяводы Сцяпана Батуры, па хадатайніцтве князя Мікалая Радзіла Рудога, Сапегу прянялі на службу да двара Сцяпана Батуры.

Малады Сапега ўразіў уладара лацінай, веданнем законаў і разважлівым не па гадах розумам. Сцяпан Батура прадбачна заўважыў у гэтым юнаку талент “дзяржаўнага мужа”.

Але галоўнай умовай набыцця якой-небудзь больш значнай пасады ў складанай іерархічнай структуры Рэчы Паспалітай было адданае служэнне манарху ды абарона гаспадарства ад знешніх ворагаў. Для Сапегі, які марыў аб кар¢еры, хутка з¢явілася магчымасць паказаць сябе на гэтай ніве: ў 1579 г. узнавілася вайна Рэчы Паспалітай з усходнім суседам – Маскоўшчынай за вызваленне гарадоў і зямель, заваяваных Іванам ІV Жахлівым.

На асабістыя сродкі, прынятыя ў спадчыну ад бацькі, Л.Сапега сфармаваў харугву і ў складзе каралеўскага войска змагаўся пад Вялікімі Лукамі, Псковам ды Завалачам. Па завяршэнні баявых дзеянняў, як узнагароду за подзвігі, учыненныя на вачах караля і вялікага князя Сцяпана Батуры, 4 лютага 1580 г. Сапега атрымаў вельмі прэстыжную і, галоўнае, надзвычай перспектыўную пасаду сакратара Вялікага Княства. У 1581 г. Л.Сапега заняў пасаду найвышэйшага пісара Дзяржаўнай канцэлярыі Вялікага Княства. З гэтага моманту яму становяцца даступныя ўсе гаспадарскія тайны.

Ужо ў першы год пісарства Л.Сапегі выразна акрэслілася яго жыццёвае крэда і сэнс будучай чыннасці. Ён становіцца барацьбітам за незалежнасць Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Першы значны крок Сапегі на гэтым шляху – стварэнне ў 1581 г. (разам з канцлерам Астафеем Валовічам ды падканцлерам Крыштафам Радзівілам Перуном) Трыбунала Вялікага Княства – апеляцыйнага гаспадарскага суда. Утварэнне Трыбунала ў Княстве, апрач узмацнення дзейнасці законаў, мела яшчэ і прэстыжныя меркаванні: дэманстравала моц гаспадарства, яго здольнасць забяспечыць поўную абарону правоў сваіх грамадзянаў.

Нягледзячы на цяжкасці, з якімі сутыкнуўся Сапега ў падрыхтоўчы перыяд, Трыбунал адразу пасля ўтварэння набыў статус самай аўтарытэтнай судовай інстанцыі і заставаўся такім на працягу ўсяго існавання дзяржавы.

Новае выпрабаванне на сталасць для Сапегі пачалося ў пачатку 1584 г. Увосень 1583 г., калі ён, выконваючы свае абавязкі, знаходзіўся ў Кракаве пры двары Сцяпана Батуры, аб¢яднанныя орды Асманскай імперыі ды крымскіх татараў напалі на паўдневыя землі Рэчы Паспалітай. Каб засцерагчы ад небяспекі ўсходнія рубяжы Княства на перыяд вайны з паўдневым ворагам, урад прыняў рашэнне падпісаць мір з Маскоўшчынай.

Ранняй вясною 1584 г. пасольства на чале з Сапегам, якому тады яшчэ не споўнілася і 27 гадоў, выпраўляецца да Івана IV. У склад пасольства ўваходзіла 275 чалавек. Аднак Сапегу не ўдалося ўбачыцца з царом. Пад Мажайскам паслоў сустрэў ганец з Масквы і перадаў загад спыніцца ды чакаць далейшых распараджэнняў. Прычыну затрымкі не растлумачылі. І только крыху пазней адзін з ахоўнікаў выпадкова прагаварыўся аб смерці манарха. Праз нейкі час прыйшоў новы загад – ехаць далей у Маскву.

Ля Масквы-ракі пасольства сустрэлі два царскія прыставы і афіцыйна паведамілі Сапегу аб смерці 28 сакавіка 1584 г. Івана IV, а таксама аб узыходзе на маскоўскі трон ягонага сына – Федара Іванавіча.

Пры прыезде ў Маскву Сапегу пад ганаровым эскортам праводзілі да пасольскай рэзідэнцыі, дзе некалькі дзён трымалі пад старожаю. А першая аўдыенцыя паслоў адбылася толькі 12 красавіка 1584 г. Леў Сапега нарэшце атрымаў магчымасць выказаць сваю незадаволенасць стаўляннем да яго. Але на пратэст пасла ніхто не адрэгаваў: фанабэрыстасць ды паграда да іншаземцаў жыла тут спрадвеку. Уражанні маладога пасла ад сустрэчы з маскоўскімі баярамі таксамі былі не з найлепшых. Перад аўдыенцыяй маскоўскія баяры, не зважаючы на прысутнасць замежных паслоў, перасварыліся за месца пад час перамоваў і, не знайшоўшы пагаднення, многія з іх паехалі з Крамля.

З самага пачатку перамоваў Леў Сапега як кіраўнік пасольства апынуўся ў экстраардынарным становішчы: усе граматы і лісты, падпісанныя Сцяпанам батурам і замацаванныя пячаткамі Кароны ды Княства, адрасаваліся Івану IV. Узнікла складаная сітуацыя. Надзеі на хуткае падпісанне міру бурыліся. Больш таго, з¢явілася пагроза поўнага зрыву перамоваў, бо кіраўнік пасольства не меў права без згоды з каралём і вялікім князем распачынаць штосьці самавольна. Але варочацца ні з чым, не падпісаўшы пагаднення з Маскоўшчынай, Леў Сапега не мог. Ён адчуваў асабістую адказнаць за лёс Радзімы, выдатка ўсведамляючы, што ад вынікаў перамоваў шмат у чым залежыць яе будучыня.

Пасля доўгай цяганіны баяры дазволілі выправіць пасыльных у Рэч Паспалітую. Па вяртанні пасыльных перамовы ўзнавіліся і Сапега сустрэўся з царом Фёдарам.

Каб павялічыць свае шансы на поспех, Сапега скарыстаў дзейсны ў тагачаснай міжнароднай палітыцы спосаб: наўмысна паведаміў цару, што туркі рыхтуюцца да вайны з Масковіяй і султан шукае палякаў і беларусаў у хаўруснікі. Праз некалькі дзен пасля спрэчак паміж Маскоўскай Руссю і Рэччу Паспалітай быў падпісаны мір. Акрамя таго, Сапега дамогся ад Фёдара Іванавіча вызвалення з палону, без ніякога выкупу, каля 900 беларусаў1.

Сама сустрэча з царом пакінула непрыемнае ўражанне. Федар Іванавіч здаўся Сапегу блазным. “Вялікі князь малы ростам, уведамленняў у яго небагата, або, як іншыя кажуць і як я сам заўважыў, зусім няма, – гаворыцца ў лісце Сапегі да папскага легата Баланьеці. – Калі падчас маёй аўдыенцыі сядзеў на пасадзе ва ўсіх сваіх царскіх упрыгожваннях, дык, гледзячы на скіпетр і дзяржаву, усе смяяўся”2.

Удалыя перамовы прынеслі Сапегу славу выдатнага дыпламата. Сцяпан Батура прызначыў яму ўзнагароды – Слонімскае староства, а з 2 лютага 1585 г. – пасаду падканцлера Вялікага Княства.

Хутка і ў асабістым жыцці Сапегі адбыліся перамены. У 1586 г. ён ажаніўся з удавою князя С.Збарожскага Даротай Фірліёўнай. Але матэрыяльнае становішча падканцлера выглядала не надта добра. Каб справіць вяселле ён прадаў адзін са сваіх маенткаў. Пабраўшыся з заможнай удавою, спадчынніцай вялікіх багаццяў подканцлер істотна павялічыў свой капітал. Аднак нельга думаць, што шлюб Сапегі і Дароты – вынік меркантыльнага разліку падканцлера. Іх паяднала глыбокае ўзаемнае каханне3.

ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА

Стаўшы падканцлерам Л.Сапега пачаў у першую чаргу абараняць інтарэсы Вялікага Княства1. Часам яму даводзілася просто ігнараваць пастановы уніі і сумесных соймаў, калі разумеў – іх выкананне не пойдзе на карысць беларускай дзяржаве. А такіх выпадкаў назіралася нямала, бо, хоць згодна Люблінскай уніі, становішча Польшчы і Літоўскага княства з¢яўлялася аднолькавым, на самой справе ўзнікла пагроза поўнага пераходу кіраўніцтва да Кароны.

Небяспека ўзрасла пасля нечаканай смерці ў 1586 г. Сцяпана Батуры. Разгарнулася жорсткая барацьба за карону. Сярод кандыдатаў былі сын шведскага караля Жыгімонт ІІІ Ваза, аўстрыйскі эрцгерцаг Максімільян і маскоўскі цар Фёдар Іванавіч.

Леў Сапега, як і большая частка шляхты Вялікага Княства, рабіў усё, каб кандыдатура Фёдара атрымала большасць галосоў на Вольным Сойме, прызначаным на канец чэрвеня 1587 г.

У красавіку 1587 г. па ініцыятыве падканцлера ў Маскву выпраўляецца пасольства, каб папярэдне абмеркаваць ўмовы, на якіх Княства згаджалася на аобранне Фёдара Іванавіча вялікім князем. З пасольствам Леў Сапега перадаў цару запросіны на Вольны Сойм, але той, ведаючы, што выбары ў Рэчы Паспалітай, як правіла, канчаліся бойкамі, сам ехаць не наважыўся, а накіраваў у Варшаву сваіх паслоў.

4 жніўня 1587 г. на Варшаўскім Сойме, куды Леў Сапега прыбыў са сваім узброенным атрадам, адбылася яго сустрэча з маскоўскімі пасламі. Пад час гэтай сустрэчы царскія паслы выявілі поўную інфантыльнасць і сваімі дзеяннямі адштурхнулі шмат каго з прыхільнікаў кандыдатуры Фёдара.

Але ж падканцлер вырашыў даць яшчэ адзін шанц Маскве. 19 жніўня каронны канцлер Замойскі і яго аднадумцы нарэшце абвясцілі сваім прэтандэнтам на каралеўскі пасад Жыгімонта Вазу. З ведама Льва Сапегі беларускія радныя паны пісалі да паслоў: “Замойскі выбраў шведскага каралевіча... А мы ўсе – ліцьвіны і большая частка палякаў хочам гаспадара вашага. Але затрымка толькі за вераю і прыездам... Калі б нам быў хутка вядомы прыезд вашага гаспадара, мы б, абраўшы яго, у той жа час рушылі б да Кракава і кароны не далі б ні шведу, ні цэсараваму брату”.

Заканамерна паўстае пытанне, навошта Леў Сапега так актыўна падтрымліваў кандыдатуру маскоўскага цара? Падканцлер, бясспрэчна, добра ведаў пра магчымыя негатыўныя вынікі аб¢яднання вялікага Княства з Маскоўшчынай. Але, застаючыся палітыкам, Леў Сапега бачыў і выключнасць таго становішча, што ўзнікла ўэчы Паспалітай. Цалкам аддадзены ідэі стварэння моцнай беларусскай дзяржавы, падканцлер і ў дадзеная сітуацыі працаваў менавіта на яе. Леў Сапега разлічваў на адсутнасць у цара Фёдара магчымасці ў выпадку абрання яго вялікім князем займацца праблемамі вялікага Княства. Акрамя таго, падканцлер меркаваў, што Фёдар ніколі, ні пры якіх абставінах не пакіне надзейны трон у Маскве і не рызыкне пераехаць у Рэч Паспалітую, дзе яму непазбежна давялося б сутыкнуцца са шляхецкай дэмакратыяй. А калі б такое здарылася, то ўсё роўна маскоўскі цар, па цвёрдым перакананні Льва Сапегі, не змог бы сур¢ёзна ўплываць на палітыку беларускага ўрада.

І толькі непаваротлівасць маскойскіх паслоў зноў звяла шанцы Фёдара да нуля.

Леў Сапега ўважліва сачыў за дзеяннямі праціўнікаў і расстаноўкаю палітычных сілаў. А калі сітуацыя абвастрылася, то ён, прааналізаваўшы ўсе папярэднія вынікі, змяніў тактыку, адмовіўся ад далейшай падтрымкі Фёдара і схіліўся на бок Жыгімонта Вазы, прапанаваўшы каралевічу ўмовы, на якіх Вялікае Княства згаджалася прызнаць вялікім князем менавіта яго.

Жыгімонт Ваза, якому яшчэ належала з дапамогю зброі даказваць сваё права на вялікакняскі прастол, мусіў пайсці на кампраміс, неабходны падканцлеру, ды прыняць умовы, выказанныя беларускай шляхтай.

Якія ж вынікі намаганняў падканцлера пад час падзеяў 1587 г.? Гісторыя пацвердзіла, што толькі дзякуючыім Вялікае Княства выйшла з гэтай найскладанейшай сітуацыі. Гаспадарства, працягваючы ўваходзіць у пакуль што неабходны для яго ваенна-палітычны хаўрус з Польшчай, па ранейшаму захоўвала ўсе атрыбуты сапраўднай дзяржаўнасці. Як і раней, у вялікім Княстве працягваў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы свабодны і дэмакратычны орган – Вольны Сойм, дзейначалі незалежны ўрад, былі ўласныя кодэксы, вайскавыя фармаванні, а таксама асобныя фінансы.

Меўся і яшчэ адзін важны вынік палітычнай барацьбы Льва Сапегі. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, падканцлер на той час узначальваў яшчэ і соймавую камісію, што працавала з новым Статутам, патрэба ў якім узнікла пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г1.

Новы Статут, на думку літвінскага ўрада, павінен быў выправіць “несправядлівасць”, учыненную Літве Люблінскай уніяй, і захоўваць далей яе дзяржаўнае жыцце. Аднак, паводле Люблінскай уніі, паправа зацвярджалася агульны манархам са згоды супольнага сойма Польшчы і Літвы. Каб Статут атрымаў заканадаўчую сілу, літвіны павінны былі дамагчыся яго пацвярджэння непасрэдна ад уладара. Зразумела, што для гэтага трэба было скарыстацца момантам, калі Польшча трапіць у цяжкае становішча і не здолее перешкодзіць жаданню Літвы.

Зручнага моманту давялося чакаць амаль дваццаць гадоў і ўвесь гэты час не сціхала праца над складанне новага зводу законаў. Над Статутам працавала выбраная камісія (у розныя часы камісію узначальвалі канцлеры Мікалай Радзівіл і Астафій Валовіч), яго артыкулы абмяркоўваліся на павятовых соймах і агульнадзяржаўных з¢ездах2. Справа была нялегкая і аб гэтым можна судзіць паводле прызнання самаго падканцлера: “Паправу Статута неяк робім, шмат перашкод; даволі ўпартых, а то і неразважлівых. Усе аднадушныя ў тым, каб браць за прыклад лепшае. Іншыя раз самі не ведаюць, чаго хочуць. Калі пытаю, як хочаш, каб гэта было, дык адказвае: “Сам не ведаю, як перадаць тое, што думаю”. Злы дух цябе пабраў бы, калі я абавязаны разумець тваю фантазію, калі ты сам не можаш выказаць! Ужо так мне ўсе надакучыла за невялікі час, што сам не ведаю, ці вытрымаю”1.

Падканцлер асабіста адрэгаваў артыкулы Статут, ставарыўшы па сутнасці новую канцэпцыю незалежнай дзяржавы2. У палітычных артыкулах Статут абвяшчаў Вялікае Княства самастойным панствам са сваёй тэрыторыей, не падлеглай уладзе іншай дзяржавы. Акты Люблінскай уніі ўвогуле не ўнесены ў Статут. На чале Княства стаіць манарх – вялікі князь, які пад прысягай клянецца захоўваць прывеліі і вольнасці дзяржавы. Уладу вялікага князя падзяляе рада и сойм, якія и кантралююць ягонае ўладаранне. Важнейшыя агульнадзяржаўныя справы, як абвяшчэнне вайны, скліканне паспалітага рушэння і другія вырашаюцца на Вольным сойме. Тым самым Статут аднаўляў адменены уніяй вольны сойм Княства. Усе пасады і зямельныя наданні атрымліваюць толькі “родзічы” Княства – ягоныя грамадзяне. Такім чынам ставілася заслона для захопу ўлады палякамі. Паводле новага зводу, Княства не абавязана ўдзельнічаць у войнах, якія вядзе Польшча. Незаконным лічыўся захоп Польшчай літвінскіх земляў. Відавочна, што ўсе гэтыя артыкулы супярэчылі канстытуцыі Люблінскай уніі. І таму, перад падканцлерам паўстала найскладанейшая задача: без згоды Польшчы атрымаць санкцыю на зацвярджэнне Статута3.

Да Статута былі надрукаваны тры прадмовы. Аўтар ўсіх – Леў Сапега, хоць пад першай прадмовай фармальна стаіць подпіс караля. У ёй гаворыцца, што Статут даецца “всим посполите і кождому зособно нынешним и напотом будучим», аб тым, што галоўным абавязкам кароль лічыць захаванне праў, свабод і вольнасцей кожнага грамадзяніна дзяржавы. У другой прадмове, якая адрасуецца непасрэдна каралю і вялікаму князю, выкладзена сапегаўская канцэпцыя прававой дзяржавы:

“Найяснейшаму пану Жыгімонту Трэцяму. З Ласкі Божай каралю польскаму, вялікаму князю літоўскаму, рускаму, прускаму, жамойцкаму, мазавецкаму, інфлянцкаму ды іншых [земляў]. З той жа Ласкі Божай гаспадару і каралю дзедзічнаму швэдзкаму, гоцкаму, вандальскаму і вялікаму князю фінляндзкаму. Гаспадару і пану майму літасціваму.Былі тыя часы, найяснейшы літасцівы гаспадар і кароль, калі ў гэтым згуртаванні і супольніцтве людзкім, якое мы Рэччу Паспалітай завём, каралі і гаспадары гэтага свету, не законам пісаным або статутам, але толькі сваёй воляю і ласкаю валадарылі над людзьмі. Але паколькі часта ад высакароднага абавязку свайго адступалі, і дзеля свайго толькі спажываньня рэчы назапашвалі, аб супольнай карысьці мала дбаючы, гэта прывяло да таго, што людзі, гідзячыся іх панаваннем і зьверхнасцю, не гаспадарамі, а тыранамі іх называючы, у адным толькі статуце і праве пісаным бяспеку і дабро Рэчы Паспалітай бачылі.

А пра гэта вялікі і шляхетны філёзаф грэцкі Арыстотэль сказаў, што там бэльлуа, а па-нашаму, дзікі звер пануе, дзе чалавек паводле волі сваёй уладу ажыццяўляе. А дзе закон, або статут верх мае, там сам Бог усім валадарыць. І такая таму ёсць прычына, што закон, як пра яго іншы вялікі мудрэц сказаў, ёсьць сапраўдным розумам і мудрым бачаннем развагі людской, якім Госпад Бог натуру людскую аздобіў, і паводле гэтага прыстойнага і мудрага бачання жыццё чалавека так уладкаваў, каб той імкнуўся да ўсяго добрага, а беззаконнага пазбягаў. Але паколькі ня ўсе ад нараджэння больш розумам, чым багаццямі сваімі і д'ябальскімі страсцямі кіруюцца, то гэтыя цуглі ці мундштук на нахабнікаў Госпад Бог і права Яго святое наклалі, каб яны за справы свае слушную кару, а годныя [людзі] прыстойную ўзнагароду мелі. І гэта ёсць мэта і канец усіх законаў у сьвеце, на тым усе дзяржавы і каралеўствы стаяць і жывуць у спакоі, дзе ліхія [людзі] помсту, а добрыя ўзнагароду маюць.

Гэтага заўсёды тыя баяцца, якім свавольле падабаецца, а з розумам яны не сябруюць. Радыя бы тыя цуглі з сябе скінуць, а законы ўсе, каб імі не кіравацца, радыя былі бы на нішто звесці. Здарылася гэта ў пэўным часе ў каралевічаў і маладзёнаў рымскіх, у той час калі сэнатары разважалі, як цяжар панаваньня каралеўскага або тыранскага зь сябе скінуць, і правам пісаным паслугавацца. Усяляк гэтаму перашкаджалі маладзёны, каб ніякага закону над сабой ня мець, бо казалі, што закон глухі і такі, што ня дасьць сябе ўпрасіць, калі ў чымсьці правініцца [чалавек], не падзяляе беднага і багатага. А ў гаспадара, аднак, ёсць месца ласцы і прыхільнасці, ёсьць увага на асобы.

Дык, лепей пад адной [толькі] каралеўскаю ўладай жыць, чым пад такую небяспеку падпадаць, грунтуючы сваё шчасце толькі на беззаганнасці жыцця ды на выкананні закону. Такія, кажу, думкі ёсьць і заўжды будуць у людзей свавольных і непакорлівых, для якіх страх закону ёсьць непрыемны, і разбэшшчанай волі іх заўсёды супраціўны.

Што мы ўсе бачачы, найяснейшы літасцівы гаспадар, за шчаслівы народ сябе лічым, якому Госпад Бог такіх гаспадароў і продкаў вашай каралеўскай міласьці даў, што ня толькі паводле волі і ласкі сваёй над намі ўладу ажыццяўлялі, але і самі нам прыкладам былі, каб мы закон, як найлепшага вартавога паспалітай вольнасьці трымалі і большай улады і зверхнасьці гаспадарскай над сабою не дапускалі, а толькі такую якой пэўную мяжу валадараньня над намі законы ўсталявалі і за гэта славу вялікую ў нашай памяці пакінулі.Так пагатоў ваша каралеўская мосьць, наш міласцівы пан, тым імя сваё слаўнае ў сваім народзе пажадалі ўшанаваць, што статут новы, і ў многіх месцах людзьмі мудрымі і ў законах абазнанымі, з народу нашага дзеля гэтага абранымі, выпраўлены, у гэтыя першыя часіны валадарання вашага, нам зацвердзілі, каб ужо ўсе суды ў гэтай слаўнай дзяржаве вашай каралеўскай міласьці слаўным Вялікім Княстве Літоўскім тым [статутам] паслугаваліся, тады я ад імя ўсёй Рэчы Паспалітай вашай каралеўскай міласці, свайму міласьціваму пану, пакорна за так міласьцівую ласку дзякую.

А раз я ўжо тую працу на сябе ўзяў, каб гэты статут у друк падаць, то яго вашай міласці прысьвячаю, як найвышэйшаму абаронцу ўсіх правоў і вольнасцяў нашых. Госпада Бога просячы, каб ён духам мудрасці і ўсялякай спраўнасцяй вашу каралеўскую міласць абдарыў, каб у нас ваша каралеўская міласьць шчасьліва і доўга валадарыў, і каб слава Госпада Бога ўсемагутнага праз вашу каралеўскую міласць была памножана і ўся Рэч Паспалітая ў цэласці і спакоі была захаваная, і так святалюбнае вашай міласці над намі валадаранне тут на гэтым свеце славай несмяротную, а па смерці жыццём вечным было ўзнагароджана. З тым найніжэйшыя службы мае з верным падданствам ласцы вашай каралеўскай міласці шчыра прыношу. Пісаны ў Берасьці лета ад Нараджэньня Сына Божага 1588 месяца снежня, 1 дня. Вашай каралеўскай міласці пана і валадара майго літасьцівага, Найніжэйшы слуга і верны падданы”.

І нарэшце, трэцяя прадмова – Зварот Льва Сапегі да ўсіх саслоўяў Вялікага княства Літоўскага:

“Усім саслоўям Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі, маркоўскі і мядзельскі шчырую і зычлівую працу ахвяруе. Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэй за ўсе на свеце яго свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэба пазбаўляцца ўсімі сродкамі. таму людзі, якія паважаюць сябе, не павінны шкадаваць свайго жыцця, каб не трапіць пад жорсткую ўладу няволі! А тых, хто зрабіўся паднявольным, але мае свабодалюбівы назалежны характар, таксама не павінны цярпець над сабой непрыяцеля. І не толькі нейкага чужаземца, да якога трапіл ў палон, але і свайго тутэйшага. Дзеля гэтага і створаны законы – тыя аброць і цуглі, якія будуць стрымліваць кожнага нахабніка ад усялякага гвалту і самавольства і не даваць яму магчымасці здзекавацца над слабейшым і бяднейшім ды прыгнятаць іх; каб мог не толькі багаты і магутны паводзіць сябе так, як яму пажадаецца. Цыцэрон вучыў, што карыстацца свабодай можа той, хто стане нявольнікам закону. А для прыстойнага чалавеканяма большай асалоды, як жыць у сваёй Айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро. Нічому ншаму не будзе абавязаны такі чалавек, адно толькі закону, пад аховай якого ён можа жыць спакойна, не адчуваючы над сабой ні гвалту, ні паклёпу. Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце з¢яўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе і маёмасць і не цярпець з боку іншых ніякой шкоды. У гэтым і заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі, ды і гаспадара над сабой маем такога, які кіруе намі паводле законаў нашых, а не з асабістага нораву. Тамуі карыстаемся гонарам сваім прыстойным, свабодна жывем і маёмасцю валодаем. А калі б хто ў гэтых нашых вольнасцях пачаў крыўдзіць нас і здзеквацца, то ўжо мы яго не за гападара лічылі б, а парушальнікам нышых правоў і вольнасцяў і мы б яго нявольнікамі сталі. І сапраўды, дзякуй Богу, пад панаванне іх міласці каралёў і вялікіх князеў нашых карыстаемся мы і ўладай і вольнасцямі нашымі, ставраем свае законы, каб найбольш іх ва ўсім захаваць, каб не толькі сусед ці іншы які аднапляменнік, але і сам Гаспадар вяршэнства над намі не меў, за выключэннем таго, што дазволена законам. Таму і маем мы гэты скарб [законы], якому няма цаны. Кожнаму прыстойнаму чалавеку належыць яго ведаць і, будучы дасведчанным у ім, стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам і нікога не крыўдзіць, а калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону і лекі ад крыўды сваёй шукаць. Бо як адзін рымскі сенатар, не ведаючы законаў сваёй краіны, браўся судзіць сабе падобнага, так і кожны жыхар заслугоўваеганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляееца, а карыстацца законам і разумець яго як асабістую засцярогу не жадае. Любому народу сорам не ведаць сваіх законаў, а нам жа асабліва, бо законы нашы выкладзены не на нейкай чужаземнай мове, а на сваёй роднай, і мы маем магчымасць звярнуцца да іх у любы час і даведацца, якім менавіта законам бараніцца супраць усялякай крыўды. Паколькі раней існавала цяжкасць у тым, што з-за складанага перапісвання і траты на гэта шмат часу не кожны мог мець Статут, я на патрэбу жыхароў нашых і на карысць дзяржавы адважыўся, не шкадуючы сваіх выдаткаў, сістэматызаваць законы і надрукаваць іх, каб потом кожны мог, калі захоча, мець іх пад рукамі.

Прашу зрабіць ласку, гэтую працу ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы свае вольнасці добра ахаванымі, сачыць, каб у суды і трыбуналы выбіраліся людзі не толькі дасведчанныя і добрыя, але і набожныя і дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады і на шкоду чалавеку з-за сваёй хцівасці і за хабар законы парушалі, а выключна прадугледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду і справядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. З тым ласцы і міласэрднасці вашай дабрадзейнасці брацкай даручаю”1.

Гэтыя тры прадмовы – брыліянты самай высокай годнаці ў прававой кароне дзяржавы, чым і з'яўляецца Статут 1588 г.

Выкарыстоўваючы цяжкае становішча Жыгімонта Вазы (а яно з чарговым уварваннем татараў увосень 1587 г. на землі Рэчы Паспалітай яшчэ больш ускладнілася) Леў Сапега дамогся ад яго падпісання Граматы (28 студзеня 1588 г.), якая пацвярджала юрыдычную моц трэцяга Статута Вялікага Княства.

Аднак па падпісанні Статут не адразу пачаў выкарыстоўвацца ў судовай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі неадкладнага друкавання. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаў дзейнічаць, бо нават сам Жыгімонт Ваза, забыўшы на свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы падпісанага ім Статута, усяляк парушаў правы шляхты, раздорваючы землі і пасады ў Вялікім Княстве пераважна палякам. Новы манарх імкнуўся самавольна распараджацца, пры гэтым зусім не раячыся з падканцлерам, які знаходзіўся пры яго двары.

Абураны крывадушніцтвам Жыгімонта Вазы, Леў Сапега ў лісце за 17 лютага 1588 г. да Мікалая Радзівіла Перуна паведамляе аб непрыкрытай непрыязні караля і вялікага князя да беларусаў : “Кароль казаў мне, што болей палякам павінен, чымся Літве, бо яму палякі паказалі больш зычлівасці, чым Літва. І ён не толькі кажа гэтак, але і робіць. Ужо там больш палякі ў нас дастаюць, чым сама Літва. Літвіну адмовяць, а паляку ў той час дадуць"1.

Пры такім становішчы спраў Леў Сапега адчуваў сябе не надта добра. Вялікі князь нават не жадаў прымаць падканцлера, не кажучы пра законнае вырашэнне праблемаў дзяржавы.

У сярэдзіне ліпеня 1588 г. падканцлер канчаткова вырашае пакінуць каралеўскі двор, не жадаючы цярпець асабістыя абразы і сапраўды гвалт над урадам Вялікага Княства з боку палякаў. Настаў крытычны момант ва ўзаемадачыненнях паміж Польшчай і Вялікім Княствам. Ад¢езд прадстаўнікоў Княства з каралеўскага двара азначаў бы найперш палітычны, а затым няўхільны эканамічны ды ваенны разрыў між дзюма федэратыўнымі дзяржавамі. Як раз тады яшчэ і паўстала пагроза чарговай вайны з туркамі. Таму Жыгімонт Ваза запрасіў да сябе падканцлера, павініўся за ўсе і зноў пакляўся наперад заўжды строга выконваць абавязкі, не дапускаючы аніякіх парушэнняў законаў Вялікага Княства.

Аднак хлуслівым абяцанням непаслядоўнага манарха Леў Сапега не паверыў і яшчэ больш пераканаўся, што толькі выданне новага Статута ды абавязковае выкананне яго артыкулаў пакладзе канец беззаконню.

Падканцлер прыспешвае падрыхтоўку Статута да друку, ахвяруе на яго выданне ўласныя сродкі. Урэшце летам 1588 г. з віленскай друкарні Мамонічаў выйшаў новы Статут. Адпаведна з новым заканадаўствам усе важкія пытанні ўнутранага жыцця Вялікага Княства вырашаліся цяпер самастойна.

Статут – буйная перамога Льва Сапегі. Як аднаго з ягоных аўтараў, як рэдактара, як фундатара выдання1. Сам падканцлер вызначыў сваю працу над Статутам так: “Дорогу лацнейшую и снаднейшую кождому ку ведомасти права показал»2.

Калі ж казаць мовай фактаў, дык перш-наперш трэба адзначыць, што Статут на працягу двухсот гадоў лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і адным з самых дэмакратычных. Карысталіся ім і ў Польшчы, паводле Статута працавалі суды ў Латвіі, Эстоніі і на Украіне. Статут пераклалі на нямецкую, расійскую, лацінскую і французскую мовы. Ну, а Літва жыла паводле ягоных законаў да сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Менавіта дзякуючы яму беларусы яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі не зніклі з гістарычнай арэны3.

леў сапега палітычная дыпламатычная

ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ

У 1589 г. ў найвышэйшых структурах улады Вялікага Княства адбыліся змены. Пасля смерці Астафея Валовіча (канец 1587 г.) віленскае ваяводства перайшло да Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна. Леў Сапега атрымаў вакантную пасаду канцлера, узначаліўшы адзін з адказных органаў выканаўчае ўлады гаспадарства. Ад яго цяпер цалкам залежала практычнае ажыццяўленне ўнутраннай і вонкавай палітыкі Княства: падрыхтоўкасваіх і прыйманне замежных пасольстваў, правядзенне павятовых соймаў і галоўных з'ездаў Княства. На плечы Сапегі лягла адказнасць за дзейнасць мясцовых уладаў, праваахоўных установаў, урэгуляванне канфліктаў паміж дзяржаваю і царквой і многае іншае.

Аднак у сваіх дзеяннях і на пасадзе канцлера Сапега не быў цалкам свабодны. Нягледзячы на новае заканадаўства, ў гаспадарстве па-ранейшаму прысутнічаў адзін з парадоксаў улады. Ні ўрад, у які акрамя канцлера ўваходзілі падканцлер, ваяводы, вялікі гетман, маршалкі, ні галоўны заканадаўчы орган Княства – Вальны Сойм – не валодалі эканамічнымі правамі на тэрыторыі свайго ж гаспадарства. Яны фактычна не вызначалі кадравай палітыцы Княства. Права на прызначэнне на кіраўнічыя пасады трымаў у сваіх руках манарх. У выніку ўся без выключэння беларуская шляхта на справе матэраяльна залежала ад вялікага князя, бо ён падпісваў прывелеі на вольныя землі, а таксама на свецкія і духоўныя вакансіі. Пры гэтай даволі спецыфічнай форме абмежаванай манархіі ў Вялікім Княстве любая палітычная апазіцыя гаспадару заўседы параўнальна легка ім жа і разбівалася. Канцлер у сваю чаргу не жадаў мірыцца з неабмежаванымі дзеяннямі манарха, трагічныя вынікі якіх для Княства былі ўжо відавочныя. Ён пачынае барацьбу з Жыгімонтам ІІІ за поўную самастойнасць Княства, імкнучыся прымусіць яго паважаць вялікакняскія законы.

Аднак Жыгімонт праігнараваў патрабаванні канцлера: у 1590 г. пад ўздеяннем польскай каталіцкай магнатэрыі ён зрабіў спробу зноў абысці законы Вялікага Княства1. Тады, на месца кракаўскага біскупа заняў Юрый Радзівіл, які да гэтуль з'яўляўся віленскім. Гэтае назначэнне насцярожыла Сапегу: ёе прадбачыў спробукаронных дыгнітарыяў правесці на Віленскае біскупства паляка. Так яно і здарылася. Палякі, спасылаючыся на тое, што Кракаўскае біскупства дасталася літвіну, прапаноўвалі наўзамен аддаць Віленскае паляку Бернарду Мацееўскаму. А Вільня была тагачаснай сталіцай Беларусі. Канцлер добра разумей далёкія намеры польскіх палітыкаў. Важна стрварыць прэцэндэнт, парушыці артыкулы Статута і назначыць на пасаду ў Княстве “чужаземца”. Сапега рашуча вырашыў: “Або загінць, або дамагчыся таго, каб літвін быў віленскім біскупам”2. І дамогся. На ўсе просьбы, мольбы і пагрозы Жыгімонта прыкласці пячатку Княства да намінацыі Мацееўскага Сапега адказваў адмовай. Некалькі гадоў доўжылася гэтае супрацьстаянне. Жыгімонт і ягоныя польскія дарадчыкіўсяляк спрабавалі зламаць волю Сапегі. Дзейнічалі і праз папу, і праз папскага легата. У 1595 г. Жыгімонт чарговы раз патрабаваў ад канцлера паставіць пячатку, маўляў Крыштоф Радзівіл згодны на гэта. Сапега не паддаўся на кралеўскі націск, а напісаў ваяводзе. Сапраўды, Радзівіл гатовы пайсці на кампраміс, каб на далейшы час забараніць соймавай пастановай назначэнне палякаў на пасады Вялікага Княства, а літвінам пад пагрозай пакарання прымаць назначэнні на польскія пасады. Праект ваяводы падабаўся Сапегу, але ён настойваў на згодзе станаў Вялікага Княства. А вось станы на павятовых соймах аднадушна пратэставалі супраць намаганняў Жыгімонта. Сапега адчуваў за сабой падтрымку ўсёўй дзяржавы і заставаўся непахісным. Нарэшце, у 1597 г. Жыгімонт абвясціў Мацееўскага віленскім біскупам, а для пацвярджэння намінацыі папам рымскім вырашыў паставіць на прывелеі польскую пячатку, спадзеючыся, што ў Рыме прызнаюць яе за літвінскую. Сапега заявіў каралю пратэст і зноў даў зразумець яму, што Княства не пагадзіцца з такой намінацыяй. Папскія прадстаўнікі, у сваю чаргу, ўважліва сачылі за супрацьстаяннем манарха і канцлера. Інтарэсы каталіцкага касцёла для папы былі вышэйшымі за інтарэсы польскага ўраду. Бок Літвы прыняў папскі нунцый, які забараніў ад імем папы Мацееўскаму ехаць у Вільню. Толькі смерць Юрыя Радзівіла ў студзені 1600 г. дала Жыгімонту магчымасць з гонарам адступіць – месца кракаўскага біскупа дасталася Мацееўскаму, а віленсім біскупам стаў беларус Бенедыкт Война1.

Канфлікт паміж Жыгімонтам і Сапегам праз віленскае біскупства цікавы яшчэ адной акалічнасцю. Якраз яна, як, можа, нішто іншае, дазваляе зразумець усю веліч асобы канцлера. З біяграфічных дакументаў Сапегі вядома, што ён у 1586 г. прыняў каталіцкую веру і, здавалася б, згодна з логікай тых часоў, мусіў бы абараняць гонар сваёй канфесіі, спрыяць яе умацаванню. Аднак, як канцлер паставіў на першае месца палітычныя інтарэсы сваёй дзяржавы2. Аб гэтым гаворыцца і ў лісце да Мікалая Раздівіла: “Я католік і з ласкі Божай каталікам хачу памерці, але спакой Айчыны сваёй да скону дзён сцерагчы буду”.

Жыгімонт Ваза, сутыкнуўшыся з жалезнай воляй канцлера, пацярпеў фіяска і мусіў нарэшцце скарыцца: пры развязванні навата дробязных пытаннях на тэрыторыі Вялікага Княства ён павінен быў лічыцца з думкай Сапегі, адсылаючы яму ўсе паперы і граматы для папярэдняга ўзгаднення. Ніводны каралеўскі дакумент з гэтага без канцалярскага подпісу і пячаткі Вялікага Княства не меў сілы на землях дзяржавы.

Апрач супрацьстаяння манарха і канцлера ў Рэчы Паспілітай існавала яшчэ штам праблем: фінансавая, канфісійная, павялічылася небяспека ўнутранных канфліктаў з-за адсутнасці Жыгімонта ІІІ, які пасля смерць бацькі, шведскага караля Іаана, з дазволу Сойма (травень 1593 г.) ад'ехаў у Швецыю, дзе пачаў дамагацца трона. Жыгімонт запрасіў с сабой і канцлера, але ён, спаслаўшыся на хваробу, адмовіўся. Пераадольваючы цяжкасці, Л. Сапега ў гэтым часе шмат сілаў аддае ўрэгуляванню канфліктаў паміж шляхтай, вядзе перамовы з пратэстантамі, якія патрабавалі ад улады выканання Акта Канфедэрацыі 1573 г., распачынае ўпарадкаванне галоўнага архіва Княства, развязвае істотнае пытанне аб удзеле Вялікага Княства ў антытурэцкай кааліцыі хрысціянскіх дзяржаў.

Праз некаторы час узнікала і рэальная пагроза вайны са Швецыяй, так як на карону прэтэнзіі прад'явіў Карл, дзядзька Жыгімонта Вазы.

Але найбольш клопатаў канцлеру на той момант прынеслі казацкія атрады Лабады і Налівайкі, што рабавалі маёнткі беларускай і украінскай шляхты, выпальвалі вёскі, руйнавалі гарады. Леў Сапега і Крыштаф Радзівіл арганізавалі супраціў казацкім аддзелам. На чале з Мікалаем Буйвідам і крычаўскім старастам Багданам Саламярэцкім беларускія жаўнёры паквіталіся з бунтаўнікамі на Буйніцкім поле, што пад Магілёвам. Севярын Налівайка быў злоўлены і пакараны1.

У гэтыя ж гады адбыліся і істотныя змены ў асабістым жыцці канцлера. Трэба адзначыць, што у сваім сямейным жыцці Льва Сапегу не аднойчы напаткала бяда. У раннім веку памерла дачка Катаржына. Палову года пражыў і сын Крыштоф, народжанны ў 1588 г. У 1591 г. пры народзинах памерла першая жонка. Гэты сын пражыў чатыры тыдні. Жонка пакінула яму двухгадовага сына (Яна Станіслава, народжаннага ў 1589 г.)) і зусім асірацелую дачку ад першага мужа Барбару… Яна завяшчала мужу вялікую маёмасць, а таксама 30 тыс. злотых. Праз восем год, у 1599 г., Сапега ажаніўся ў другі раз, узяўшы князеўну Гальшку Радзівілаву, дачку Крыштофа Радзівіла. Вяселле адбылося ў Вільне, а Сапега стаў ўладаром Друі, Асвеі, Залесся, Дзедзіна і Чурыловіч2.

Між тым, прадчуванні Л. Сапегі спраўдзіліся: нястрымнае жаданне Жыгімонта Вазы набыць бацькаву кароны прывяло да вайны са Швецыяй.

Каб пазбавіць шведаў падтрымкі з боку Масковіі ды пазбегнуць адначаснай вайны з дзюма дзяржавамі, улады Рэчы Паспалітай восенню 1600 г. накіравалі да Барыса Гадунова пасольства з мэтаю падпісаць “вечны мір”. Адказную місію зноў , як і ў 1584 г., узначаліў Л. Сапега, за плячыма якога цяпер быў багаты дыпламатычны вопыт.

Надзелены Генеральным Вальным Соймам ды манархам надзвычайнымі паўнамоцтвамі, канцлер 27 верасня 1600 г., разам з Гальяшам Пельгрымоўскім, сакратаром княства, Янам Сапегам, віцебскім ваяводам, Станіславам Варшыцкім, варшаўскім кашталянам і іншымі прадстаўнікамі ўлады выехаў да Масквы.

Афіцыйны прыём пасольства адбыўся толькі 26 лістапада 1600 г., хаця пасольства прыбыло ў Маскву на 16 кастрычніка. Непасрэдныя перамовы пачаліся яшчэ на тыдзень пазней.

На другой сесіі, што адкрылася 4 снежня, канцлер абвясціў свае ўмовы “вечнага міру” Рэчы паспалітай з Маскоўскай Руссю, якія ўключалі больш за 20 артыкулаў1.

Вось толькі некаторыя з іх:

1.  Агульнымі будуць непрыяцелі і ворагі абедзвюх дзяржаў.

2.  Ніякіх дамоваў, шкодных адзін аднаму, уладары не заключаць, узгадняееца знешняя палітыка.

3.  Землі, здабытыя агульнымі сіламі, пераходзяць да той дзяржавы, якая мае на іх правы.

4.  Землямі, якія не належалі раней ні аднаму з панстваў, валодаць разам або падзяліць іх.

5.  Можна выслужаць вотчыны і землі ў абодвух панствах.

6.  Разам супрацьстаяць татарам.

7.  Уладар Рэчы Паспалітай выбіраецца паводле рады з маскоўскім уладаром.

8.  Абодва гаспадарствы маюць супольны флот і інш2.

Менавіта вакол артыкулаў “вечнага міру” і распачалісядыскусіі з маскоўскімі дыпламатамі. Як і першым разам, перамовы з маскоўскімі баярамі праходзілі цяжка. У найбольш складанай сітуацыі канцлер апынуўся 18 лютага 1601 г., калі ў Маскву завіталі шведскія паслы Клаўсан і Гендэрсан.

Нягледзячы на разнастайныя перашкоды Леў Сапега і гэтым разам здабыў перамогу. На пачатку 1602 г., пасля пасольства Міхаіла Салтыкова-Марозава да Жыгімонта ІІІ, быў падпісаны 22-гадовы мір з Маскоўшчынай.

Паспяховае завяршэнне Сапегам перамоваў развязала Жыгімонту ІІІ рукі для вайны за шведскую карону. Аднак жыхарам Беларусі гэтая новая бойня не прынесла нічога, апрача стратаў, брэмя выдаткаў на вайсковыя патрэбы і пакутаў ад польскіх жаўнераў, якія, не атрымаўшы платы за службу, пачалі рабаваць маёнткі беларускай шляхты. Спыніць дзікую неўтаймаванасць польскіх жаўнераў канцлер змог, толькі абапіраючыся на вялікакняскае войска.

Мір з Масковіяй, на жаль, быў нядоўгі. Летам 1604 г. яго парушыў Ілжэдмітрый І. Скупыя гістарычныя звесткі не даюць магчымасці адназначна і поўна адказаць на пытанне пра станаўленне Сапегі да самачыннага, аніяк не ўзгодненнага з ім кроку самазванца. Праўда, у сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі адна думка, што распаўсюджавался ў рускай гістарычнай літаратуры ХІХ стагоддзя1.

Сутнасць яе ў тым, што якраз леў Сапега пры сваімдвары выхоўваў юнака і ўвеў яму, нібыта ён – царэвіч Дзмітрый, выратаваный ад забойцаў2.

На карысць гэтай версіі выказаліся тры аргументы. Па-першае, Ілжэдмітрый І заявіў пра сябе як царэвича ў маёнтку Вішнявецкага, з якім Леў Сапега меў сталыя зносіны. Па-другое, першы, хто “прызнаў царэвіча”, быў менавіта слуга канцлера, нейкі Пятроўскі, ураджэнец Маскоўшчыны. І нарэшце апошняе, канцлер вялікага Княства пазней, бясспрэчна, займаўся падрыхтоўкай самазванца на маскоўскае царства і што вельмі істотна, менавіта шляхам доўгай падрыхтоўкі. Але гэтых доказаў яўна недастаткова, каб пагадзіцца з такой версіяй. І як жа тады тлумачыць факт, што канцлер на Генеральным Вальным Сойме 1605 г. асуджаў разам з маршалакам Княства Дарагастайскім паход Ілжэдмітрыя І на Маскву? Ён і раней пісаў Юрыю Мнішаку пра незадаволенасць паноў-рады яго самавольствам і патрабаваў ад ваяводы, каб ён вярнуўся назад ды пакаяўся перад манархам.

Трэба адзначыць, што, застаючыся сынам сваёй эпохі, канцлер Вялікага Княства пры вырашэнні міжнародных праблемаў, на жаль, не грэбаваў выкарыстаннем сілы.

Так, 15 студзеня 1609 г., на Варшаўскім Сойме ёе першы выказаўся за тое, каб неадкладна распачаць вайну з Маскоўшчынай. Канцлер разлічваў на хуткую поспех, бо маскоўская дзяржава перажывала тады найцяжэйшыя часы ў сваёй гісторыі. Змучаная казацкімі паўстаннямі, змучаная барацьбой з самазванцамі (Ілжэдмітрый І, Ілжэдмітрый ІІ), яна, як ніколі, была аслабелая.

Улетку 1609 г. распачалася шырокая ваенная кампанія Рэчы Паспалітай супроць Масковіі, на пачатку якой у адпаведнасці з адмысловай задумаю канцлера абвяшчалася, нібыта войска ідзе на Ілжэдмітрыя ІІ. Гэты ход Л. Сапегі Масква разгадала толькі тады, калі ён 19 верасня 1609 г. са сваім корпусам знаходзіўся ўжо пад сценамі Смаленска. Праз два дні туды падышло і каралеўскае войска, якім камандваў асабіста Жыгімонт ІІІ і яго сын Уладзіслаў. Пачалася працяглая аблога Смаленска. Л.Сапега ўзяўся за тэрміновую падрыхтоўку артыкулаў з асноўнымі прынцыпамі каранацыі Уладзіслава і ягонага царавання ў Маскоўскай Русі. 14 лютага 1610 г. падпісаны дакумент быў передазены маскоўскаму дваранству. У сталіцы пачаліся хваляванні і 19 ліпеня 1610 г. ворагі Васілія Шуйскага прымусава пастрыглі яго ў манахі, а ў ноч з 20 на 21 верасня рэчпаспалітае войска заняло Маскву.

7 кастрычніка 1610 г. канцлер прымаў пад Смаленскам маскоўскае пасольства на чале з мітрапалітам Філарэтам ды князем В. Галіцыным, якія прасілі аб неадкладным прыездзе ў Маскву Уладзіслава, але канцлер, зыходзячы з інтарэсаў Вялікага Княства патрабаваў, каб папярэдадні быў здан Смаленск (у выніку перамогі Смаленск і смаленскія землі адыходзілі Княству). Але усе спробы Л. Сапегі авалодаць Смаленскам без ахвяраў не мелі поспеху. Толькі 3 чэрвеня 1611 г. горад быў узяты штурмам.

Вайскавыя і палітычныя поспехі, аднак, мала радавалі канцлера. Далей трымаць велізарную армію на маскоўскіх землях не было як. Не хапала сродкаў, актыўныя дзеянні распасынаў дзесяцітысячны корпус шведаў, што прыйшоў на дапамогу маскоўцам.

Леў Сапега быў вымушаны вярнуцца на радзіму – 18 кастрычніка 1611 г. памерла другая жонка1 (ад гэтага шлюбу ў 1603 г. нарадзілася дачка Гана (але ж яна памерла ў 1627 г.), сын Мікалай памер адразу пасля нараджэння ў 1606 г., у росквіце маладосці памёр і другі сын – Крыштоф, народжаны ў 1607 г. , трэці сын Казімір Лявон стаў падканцлерам2).

У Маскве засталісянязначныя сілы Княства – харугвы Яна Сапегі ды Яна Кароля Хадкевіча, але і яны праз нейкі час пакінулі горад.

Ад свайго намеру пасадзіць на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава, Леў Сапега ўсеж не адмовіўся. У 1617 г. ён зноў арганізаваў паход на Маскву, у які, апрач беларускіх ды польскіх жаўнераў, выправіўся 20-тысячны аддзел запарожскіх казакаў. Ужо ў восень 1618 г. рэчапаспалітае войска штурмавала Маскву. Аднак, горад выстаяў аблогу. А ў войску няўдалыя штурмы выклікалі расчараванне. Жаўнеры пачалі патрабаваць ад канцлера абяцанай узнагароды. Паездка Сапегі на Варшаўскі Вальны Срйм, дзе ён настойліва дамагаўся грошай на працяг кампаніі не дала нічога суцяшальнага і ён вярнуўся да войска только з новымі абяцаннямі. Каля запарожцы згадзіліся яшчэ пачакаць, то беларускія харугвы падаліся на радзіму, самачынна спыніўшы аблогу.

Адчуваючы, што авалодаць Масквою не хопіць сілаў, канцлер, параіўшыся з Уладзіславам, наважыўся пачаць перамовы пра замірэнне з Маскоўшчынай. 1 снежня 1618 г. ў сяле Дзявуліна Леў Сапега паставіў подпіс пад Граматай аб замірэнні між Рэччу Паспалітай і Масковіяй на 14 гадоў і 6 месяцаў.

Паволде гэтага замірэння Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Чарнігаў, Белы, Папова Гара, Вяліжкая вобласць. Са свайго боку, канцлер абавязаўся вярнуць палонных.

Вельмі выгаднае для Вялікага Княства замірэнне ўсё ж не прынесла задавальнення Сапегу, а тым больш Уладзіславу. Яны разлічвалі на поўную перамогу – авалоданне Масквой ды падзел яе між Польшчай і Вялікім Княствам1.

У 1621 г. Леў Сапега становіцца віленскім ваяводам. Аднак праз два гады, улічваючы свой ўзрост (66 гадоў), просіць караля вызваліць яго ад абавязкаў канцлера Вялікага Княства і 3 лютага 1623 г. адстаўка была прынята.

ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ

Аднак ёсць падставы трактаваць адстаўку Сапегі не толькі ўзростам. Яна, відаць, з'яўлялася ўскосным пратэстам супраць рэлігійнай палітыкі караля і пэўнай часткі неталеранта арыентаваных царкоўна-феадальных колаў. Справа ў тым, што па рашэнні Брэсцкага царкоўнага сабора 1596 г. у межах Вялікага Княства адбываўся працэс унізацыі, гэта значыць масавага пераводу прадстаўнікоў праваслаўнага веравызвання ў новую канфесію. Як афіцыйная асоба, а тым больш канцлер, Сапега з'яўляўся прыхільнікам уніі. Аднак як мудры палітык ён быў глубока перакананы, што пераход праваслаўнага насельніцтва ва унію павінен адбывацца добраахвотна і паступова, сродкамі пераканання і заахвочвання. Між тым у кіруючых колах перамагла жорсткая лінія, быў узяты курс на прымусовую унізацыю беларускага і украінскана насельніцтва Вялікага Княства і Польшчы. У Беларусі адным з праваднікоў гэтай палітыкі быў Полацкі уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч. У сувязі з гэтым рэзка ўзмацнілася незадаволенасць сярод праваслаўных беларусаў усіх станаў, сталі частымі выпадкі адкрытага непаслушэнства ўладам, асабліва сярод жыхароў Полацка, Магілёва, Віцебска і Оршы. Вопытнаму дзяржаўнамі дзеячу Льву Сапегу няцяжка было прадугледзіць, да чаго ўсе гэта можа прывесці.

12 сакавіка 1622 г. ён накіроўвае Кунцэвічу прыватны ліст, у якім папярэджвае, што палітыка прымусовай унізацыі непазбежна прывядзе да народнага бунту. Сапега заклікаў Кунцэвіча да стрыманасці і талерантнасці. Але разважлівае папярэджанне канцлера не было прынята ў разлік Кунцэвічам. Праследванні праваслаўных узмацніліся, у выніку чаго выбухнула паўстанне гараджан у Віцебску (1623 г.), у час якога уніяцкі архіепіскап і некаторыя з яго асяроддзя былі забіты.

Па загаду караля для расследвання “віцебскай справы” была створана спецыяльная камісія, якую узначаліў Леў Сапега. Вырок суда быў вельмі суровы: звыш 70 чалавек прыгаворваліся да пакарання смерцю, а Віцебск пазбавілі магдэбургскага права.

Віцебскае паўстанне нанесла ўдар па гуманістычных ідэалах канцлера, пахіснула яго веруў магчымасць пераўтварэння існуючага грамадства на падставе правапарадку, законнасці і сацыяльнай згоды. Менавіта гэтая драма, па меркаванні некаторых гісторыкаў, абумовіла рашэнне Сапегі пакінуць пасаду канцлера.

Аб тым, што не старасць была прычынай адстаўкі Сапегі, сведчыць другі факт1.

25 ліпеня 1625 г., на сямідзесятым годзе жыцця, Леў Сапега атрымаў вялікагетманскую булаву, вакантную з верасня 1621 г. пасля смерці Яна Кароля Хадкевіча. Але лаўры не прынеслі спакою. Апроч прыватнага канфлікту з польскім гетманам Крыштафам ІІ Радзівілам, які таксама прэтэндаваў на пасаду вялікага гетмана, на плечы састарэлага Сапегі лёг увесь цяжар вайны са Швецыяй, якая у 20-я гады ХVІІ стагоддзя згрунтавала кааліцыю пратэстанцкіх дзяржаў дзеля заваёвы каталіцкага свету.

Увесну 1625 г. шведскі кароль Густаў-Адольф пераправіў на 76 караблях сваё войска цераз Балтыйскае мора і пачаў акупацыю Княства, ведучы наступ у двух накірунках: на Полацк і на Вільню. У надта складаных умовах, калі да варожага наступу дадалася эпідэмія, што ахапіла Вільню, Гародню, Менск, Навагрудак, Леў Сапега2, 25 ліпеня 1625 г. прыняў ад вялікага князя ўладу над літвінскім войскам. Новае прызначэнне ён прыняў як святы абавязак перад Айчынай: “Калі маім слабым сілам даручана пахіленую сцяну падпіраць і неасцярожна ўчынены пажар гасіць прыходзіцца, дык гадам і здароўю дзеля Айчыны не дам адпачынку”3. Гетман рабіў усе магчымае, каб спыніць рух шведаў на Літву, нават ахвяраваў усю маёмасць і скарб, набыты за жыццё, аддаўшы на ўтрымання войска блізу 40 тысяч фларэнаў. Яго сын Ян, маршалак Княства, следам за бацькам таксама сфармаваў на ўласныя сродкі харугву, што мужна змагалася са шведскімі захопнікамі.

Дзякуючы Л. Сапегу, ягонай самаахвярнасці Вялікае Княства не знікла тады з карты Еўропы, на што разлічваў шведскі кароль. У верасні 1629 г. ў Альтамарку быў нарэшце падпісаны мір са Швецыяй.

Пад канец жыцця Сапега шмат часу прысвяціў упарадкаванню галоўнага архіва Вялікага Княства1. Гэта ўнікальны збор, у якім на сённяшні дзень захаваны дакументы XIV-XVIII стагоддзяў. Яны налічваюць каля 556 тамоў, у якіх у храналагічным парадку занатаваны ўсе важнейшыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржавы, пачынаючы з 1386 г. Ужо сама праца над сістэматызацыяй архіва заслугоўвае таго, каб звацца подзвігам2.

Памёр Леў Сапега 7 ліпеня 1633 г. ў Вільні на 77-м годзе жыцця і быў пахаваны пабудаваным ім жа віленскім касцёле св. Міхаіла3.


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Ацэньваючы месца вялікага канцлера ў гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў трэба сказаць, што без такой шматбакова адаронай асобы, як Леў Сапега, беларуская сярэднявечная дзяржава не змагла б захаваць сваю незалежнасць, не кажучы ўжо пра ўзвышэнне ды культурны росквіт, дасягнутыя ў тым часе, які з поўным правам можна назваць “эпохаю Льва Сапегі”.

Аднак, не трэба маляваць Льва Сапегу толькі светлымі фарбамі. У яго душы былі і дзяржаўны размах, калі змагаўся за Вялікае княства Літоўскае як незалежную дзяржаву; і жаданне абараніць гонар беларусаў перед іншымі народамі; і дбанне пра развіццё нацыянальная культуры (сабраў багатую бібліятэку, на ўласныя сродкі будаваў храмы, апекваў мастакоў, выдаўцоў); і разуменне неабходнасці ў паўсядзённым ужытку роднай мовы; і дасканалае валоданне пяром, што выявілася ў прадмовах да Статута 1588 г. Але ж нельга не адмаўляць і іншага Льва Сапегу, які, падтрымліваючы, здавался б, законы, падаўляў любое выступленне, якое, на яго думку, паграджала бяспецы Княства. Ён вельмі жорстка расправіўся з гараджанамі-паўстанцамі ў Магілёве ў 1606-1610 гг. Не меньш люта пакараў тых, хто закатаваў ў Віцебску архіепіскапа Язафата Кунцэвіча з-за якога двум бургамістрам і 18 мяшчанам адсеклі галовы, а да смерці было прыгаворана яшчэ 74 чалавека.

Але ж такім чалавекам ён быў – клопат пра Бацькаўшчыну, пра будучыню Беларусі ў яго пастаянна пераважалі над іншымі памкненнямі. Таму і не выпадкова сучасныя Льву Сапегу пісьменнікі называлі яго “айцом айчызны”.


Спіс крыніц і даследванняў

І. Крыніцы

1. Гістарычныя акты, якія адносяцца да Расіі і якія былі ўзяты з інастраных архіваў і бібліятэк А.І.Тургеневым. – СПб. 1842. Т.2.

2. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. – Мн., 2005., (пер. на бел.мову А.С.Шагун).

3. Archiwum domu Sapiehyw. T.1. – Vilnius.

ІІ. Даследванні

4. У.М. Ігнатоўскі. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн., 1991 г., 5-е выданне.

5. І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега. – Мн., 1992.

6. Алесь Марціновіч. Зерне да зерня. Гісторыя ў асобах. – Мн., 1996.

7. Памятники русской старины в западных губерниях. Вып.7. – СПб., 1885.

8. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычны даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 2001.

9. Славутыя імены Бацькаўшчыны: Зборнік. Выпуск 1. / Складальнікі: Ул. Гілеп і інш.; Рэдкал.: А. Грыцкевіч (галоўны рэдактар) і інш. – Мн., 2000.

10. А.С.Анасян. Отголоски битв при Хотине (1621) в Армянских источниках. Великая дружба. – Ереван., 1954.

11. С.М. Соловьёв. История России с древнейших времен. В 29-ти томах. – М., 1960. Кн. IV, Т. 7-8.

12. С.А.Падокшын. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. – Мн., 2003.

13. Артыкул “Pažymint Leono Sapiegos 450 metų sukaktį” з журнала “Mokslo Lietuva”, № 11. – Vilnius., 2007.


[1] Славутыя імены Бацькаўшчыны: Зборнік. Выпуск 1. / Складальнікі: Ул. Гілеп і інш; Рэдкал.: А. Грыцкевіч (галоўны рэдактар) і інш. – Мн, 2000. – С. 384.

[2] Памятники русской старины в западных губерниях. Вып.7. СПб., 1885 г. – С.249.

1 Алесь Марцінавіч. Зерне да зерня. Гісторыя ў асобах. – Мн., 1996. – С. 268.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега. – Мн., 1992. – С. 7.

2 Archiwum domu Saiehyw. T.1. S.3.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега... – С. 11.

2 Гістарычныя акты, якія адносяцца да Расіі і якія былі ўзяты з інастраных архіваў і бібліятэк А.І.Тургеневым. СПб, 1842. Т.2.С. 2-3.

3 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега.... – С. 20.

1 Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычны даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 2001., – С. 337.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 22.

2 С.А.Падокшын. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры... – С. 104.

1 Archiwum domu Saiehyw. T.1. S.3.

2 У.М. Ігнатоўскі. кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн., 1991 г., 5-е выданне. – С. 125.

3 Алесь Марцінавіч. Зерне да зерня.... – С. 268.

1 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. – Мн., 2005. (пер. на бел.мову А.С.Шагун). – С. 9-10.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 28-29.

1 Алесь Марцінавіч. Зерне да зерня... – С. 271.

2 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588... – С. 10.

3 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 31.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 32-33.

2 С.А.Падокшын. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры... – С. 107.

1 Алесь Марцінавіч. Зерне да зерня... – С. 270.

2 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 34.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 35-52.

2 Гістарычныя акты, якія адносяцца да Расіі... – С. 4.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 52.

2 А.С.Анасян. Отголоски битв при Хотине(1621) в Армянских источниках. Великая дружба. – Ереван. 1954. С. – 228.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 53-55.

2 С.М. Соловьёв. История России с древнейших времен. В 29-ти томах. – М., 1960. Кн. IV, Т. 7-8. – С. 403-405.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 55-58.

2 Артыкул “Pažymint Leono Sapiegos 450 metų sukaktį” з журнала “Mokslo Lietuva”. – Vilnius., 2007. – С. 3.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 58-60.

1 Алесь Марціновіч. Зерне да зерня.… – С. 274-275.

2 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 61.

3 Гістарычныя акты, якія адносяцца да Расіі... – С. 6.

1 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 63.

2 С.А.Падокшын. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры… – С. 109.

3 І.В. Саверчанка. Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега… – С. 63.


© 2012 Рефераты, доклады и дипломные работы, курсовые работы бесплатно.