рефераты
Главная

Рефераты по международному публичному праву

Рефераты по международному частному праву

Рефераты по международным отношениям

Рефераты по культуре и искусству

Рефераты по менеджменту

Рефераты по металлургии

Рефераты по муниципальному праву

Рефераты по налогообложению

Рефераты по оккультизму и уфологии

Рефераты по педагогике

Рефераты по политологии

Рефераты по праву

Биографии

Рефераты по предпринимательству

Рефераты по психологии

Рефераты по радиоэлектронике

Рефераты по риторике

Рефераты по социологии

Рефераты по статистике

Рефераты по страхованию

Рефераты по строительству

Рефераты по таможенной системе

Сочинения по литературе и русскому языку

Рефераты по теории государства и права

Рефераты по теории организации

Рефераты по теплотехнике

Рефераты по технологии

Рефераты по товароведению

Рефераты по транспорту

Рефераты по трудовому праву

Рефераты по туризму

Рефераты по уголовному праву и процессу

Рефераты по управлению

Курсовая работа: Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Курсовая работа: Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра гісторыі журналістыкі

Курсавая работа

"Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны"

студэнта 3 курса,

дзённага аддзялення, 4 групы

Бруя Аляксея Уладзіміравіча

Навуковы кіраўнік:

доктар гістарычных навук,

прафесар Слука А.Г.

Мінск 2009


Змест

Уводзіны

Глава 1. Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Глава 2. Асноўныя сатырычныя выданні

2.1 "Раздавім фашысцкую гадзіну"

2.2 "Партызанская дубінка","Партызанскае жыгала" і іншыя сатырычныя выданні

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры


Уводзіны

Вялікая Айчынная вайна стала адной з самых адметных падзей як для сусветнай гісторыі, так і, у прыватнасці, для нашай Бацькаўшчыны, пакінуўшы свой след і ў эканамічнай сферы жыцця, і ў грамадскай, і ў палітычнай. Кожны трэці беларус загінуў падчас той разбуральнай вайны, многія тысячы засталіся інвалідамі, без даху над галавой альбо згубілі ў 1941 - 1945 гг. сваіх родных і блізкіх, таму тэма Вялікай Айчыннай заўжды хвалявала і працягвае хваляваць нас нават зараз, на пачатку ХХІ стагоддзя, праз сем дзесяткаў год, калі ўсё менш і менш застаецца жывых сведкаў тых жахлівых часоў, якім мы абавязаны сёння ўсім, што маем.

Але разам з тым з'яўляюцца тэндэнцыі перагляду гісторыі, змоўчвання многіх фактаў, містыфікацыі і нават цэлыя працы, прысвечаныя альтэрнатыўнаму пункту гледжання на гісторыю. Сярэднестатыстычны чалавек, для якога адзінай крыніцый інфармацыі з'яўляюцца сёння СМІ і інтэрнэт, стаіць на ідэалагічным перапуцці, не заўсёды разумеючы, які бок прыняць, каго слухаць, да чыіх довадаў адносіцца з усёй сур'ёзнасцю, а да чыіх - з недаверам і пагардай. Адзінае выйсце для такога чалавека - звярнуцца да першакрыніц, да афіцыйных дакументаў таго часу, каб самому пераканацца ў тых ці іншых фактах, а не праз другія, пятыя "рукі". Існуе меркаванне, нібыта гісторыю робяць тыя, хто пра яе піша. Але час летапісцаў ужо адыйшоў у мінулае, мы ж жывем (і не трэба забываць пра гэта) у сучаснасці, у эпоху дакументаў і тысячатомных архіваў, калі ёсць магчымасць даведацца праўду ад сведкаў падзеі, ад шматлікіх сведкаў, не скаваных ідэалагічнымі ці палітычнымі путамі страху і боязі пакарання за лішняе слова. Аб'ектыўнасць вызначаецца колькасцю пачутых меркаванняў. Таму зварот да тагачасных дакументаў - гэта заўжды крок у накірунку да гістарычнай праўды.

У сваёй рабоце я хачу прааналізаваць асноўныя беларускія сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны, разгледзець іх ідэйна-тэматычную накіраванасць i характэрныя асаблівасці ўсёй беларускай сатыры ваеннага часу, а таксама прасачыць за ўзнікненнем, характарам i роллю сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР на фронце і ў тыле, падтрымкі іх баявога духу і веры ў магчымасць перамогі над ворагам.


Глава 1. Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Сярод шматлікіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асобае месца. Яна з даўніх часоў з'ляецца важнейшим сродкам грамадскага ўздзеяння. Дасціпны жарт, меткі верш, выкрывальны фельетон, востры подпіс пад малюнкамі - гэта якраз тыя творы, якія заўсёды выклікаюць у чытача вяліую цікавасць і да якіх ён ніколі не застаецца абыякавым. Сатырычнае слова, прызначанае выкрываць i біць, заўсёды дасягае сваёй мэты, бо насмешкі, як адзначаў М.В. Гогаль, баіцца нават той, хто ўжо нічога на свеце не баіцца.

Адной з найбольш цікавых i значных старонак гісторыі савецкай сатыры з'яўляецца разнастайная па зместу i багатая ў сэнсе выкарыстання мастацкіх сродкаў сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ваенная сатыра стала важнай састаўной часткай у агульным працэсе мастацкай творчасці савецкіх пісьменнікаў, якія ва ўмовах смяротнай барацьбы з ворагам узялі на сябе вялікую i адказную задачу-дапамагчы падняць i павесці народ на ворага.

Сатыра - надзвычай выразны, даходлівы i найбольш эфектыўны ў сэнсе хуткага ўздзеяння на чытача від стацтва. Яна здольна адклікацца на самыя надзённыя i неадкладныя патрабаванні сучаснасці. У яе распараджэнні мноства жанраў, сродкаў, прыёмаў. Аднак спецыфіка сатырычнай літаратуры патрабуе ўмелага карыстання закладзеных у ёй магчымасцей. Толькі своечасова ўзнятая на вастрыё сатыры тэма, правільна абраная форма твора, адпаведны тон i патрэбная інтанацыя, поўны улік патрабаванняў, якія прад'яўляюць у дадзены момант да сатыры жыццё i чытач, толькі гарманічнае спалучэнне ўсяго гэтага робіць сатыру здольнай аказаць уздзеянне на шырокага чытача.

Гісторыя сусветнай літаратуры паказвае, што найбольшага росквіту сатыра дасягае ў эпоху пералому ў жыцці грамадства. У тым i заключаецца сапраўдны сэнс сатыры, што яна выкрывае, высмейвае i адмаўляе прэтэнзіі на права існавання тых з'яў, якія асуджаны гісторыяй на знішчэнне. Яе вастрыё заўсёды накіравана супраць тых праяў у грамадскім i палітычным жыцці, якія перашкаджаюць заканамернаму развіццю грамадства. Адмаўляючы старое, аджыўшае, што ўжо не прыгодна з пункту гледжання сучаснасці, сатыра актыўна змагаецца за ўсё новае, перадавое.

Беларуская сатырычная літаратура ваенных год наглядна даказвае, што толькі пры наяўнасці непарыўных сувязей з жыццём літаратура адпавядае свайму высокаму пры-значэнню i служыць на карысць перадавому чалавецтву, з'яўляецца вострай зброяй ўздзеяння. Менавіта ў такой ролі выступала савецкая сатыра ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускія пісьменнікі з першых жа дзён вайны ўключыліся ў агульную барацьбу савецкага народа з захопнікамі. Яны стварылі многа выдатных мастацкіх твораў, якія трывала увайшлі ў скарбніцу здабыткаў нашай культуры. Іх мужнае i праўдзівае слова да-ходзіа да шырокіх народных мас. Яно гучала са старонак газет "Правда", "Известия", "Красная звезда", "Труд", "За Советскую Беларусь", "За свободную Беларусь", "Совецкая Беларусь", "Раздавім фашысцкую гадзіну" i інш.

Вобразы i тэмы літаратурных твораў перыяду вайны знаходзіліся ў цеснай сувязі з падзеямі, якія адбываліся ў той грозны час. Беларускія паэты i празаікі адлюстроўвалі гераічную барацьбу савецкага народа з фашысцкімі захопнікамі на франтах Айчыннай вайны i ў тыле ворага. Яны звярталіся да воінаў-франтавікоў i да партызан, да рабочых i калгаснікаў з палымяным заклікам самааддана працаваць i змагацца ў імя перамогі над ворагам. У творах перыяду Вялікай Айчыннай вайны беларускія пісьменнікі стварылі незабыўныя вобразы савецкіх людзей, характэрнымі pыcaмi якіх з'яўляецца мужнасць i бясстрашнасць, самаадданая любоў да Радзімы, нянавісць да фашысцкіх варвараў, імкненне адпомсціць гітлераўцам за разбой i грабяжы.

Пачуццё нянавісці да ворагаў, пачуццё кіпучага гневу да "фрыцаў", а таксама аптымістычныя нacтpoi з асаблівай сілай былі выказаны ў шматлікіх фельетонах, памфлетах, байках i іншых сатырычных творах. Разумеючы сатыру як дзейсны сродак барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, да яе звярталіся многія беларускія пісьменнікі - Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Miхась Лынькоў, Пятро Глебка, Макам Танк, Пятрусь Броўка, Анатоль Астрэйка i інш.

Каб уплываць на чытача, знайсці з ім поўнае ўзаемаразуменне, пісьменнікам прыходзілася ўвесь час шукаць тыя тэмы, вобразы, жанры, формы i мастацкія сродкі, якія найлепш адлюстроўвалі б падзеі, адпавядалі агульнаму настрою, адказвалі б на пытанні чытача, давалі надзею i вялі па шляху да перамогі. Вось чаму беларуская сатыра часоў Вялікай Айчыннай вайны вылучаецца ў гісторыі нашай літаратуры не толькі адметнай тэматыкай, звязанай з ваеннымі падзеямі, але i той своеасаблівай эвалюцыяй форм i жанраў, якую яна прайшла на працягу ваенных год, багаццем вобразаў i прыёмаў.

Сатырычная творчасць беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны прадстаўляе сабою вялікую цікавасць. Гэта з'ява значная як з пункту гледжання вывучэння гісторыі беларускай лiтapaтypы наогул, так i з пункту гледжання больш глыбокага знаёмства з творчымі біяграфіямі асобных аўтараў. Даследаванні творчасці многіх пісьменнікаў не могуць лічыцца поўнымі, калі ў ix не асветлена дзейнасць гэтых аўтараў у час Вялікай Айчыннай вайны менавіта як сатырыкаў.


Глава 2. Асноўныя сатырычныя выданні 2.1 "Раздавім фашысцкую гадзіну"

Беларуская сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны распаўсюджвалася галоўным чынам праз сатырычны лісток "Партызанская дубінка" i асабліва праз саты-рычную газету "Раздавім фашысцкую гадзіну". Тут была надрукавана пераважная большасць фельетонаў, жартаў, баек, сатырычных вершаў беларускіх пісьменнікаў, напісаных у той час.

Газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" пачала выдавацца з самага пачатку вайны. Некалькі першых нумароў газеты выйшла на рускай мове, відаць, таму, што першапачаткова яна выдавалася пры газеце "Звязда", якая таксама друкавалася на рускай мове. Спачатку газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" выходзіла ў Гомелі. Тут выйшла яе трынаццаць нумароў. Затым для беларускага друку быў арганізаван цягнік-друкарня, які 17 жніўня 1941 г. выехаў на Маскву. Супрацоўнікі рэдакцыі працавалі над выпускам газеты, выкарыстоўваючы для гэтага кожны зручны момант. Былі прыгаданы вядомыя традыцыі "Вокнаў РОСТа", калі асобныя плакаты ствараліся цэлай групай супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам Маякоўскага. Супрацоўнікі рэдакцыі "Раздавім фашысцкую гадзіну" падчас свайго вымушанага падарожжа распаўсюджвалі газету самі Мясцовыя камсамольцы i актывісты дапамагалі ім: яны расклейвалі газету, чыталі яе па хатах, перадавалі з рук у pyкi, з вёскі ў вёску, выконваючы такім чынам указанне рэдакцыі: "Прачытай i перадай другому".

Знешняе афармленне газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" часта мянялася. Папера, фарбы, шрыфт, малюнак загалоўка доўгі час былі разнастайнымі малюнкамі і выконваліся то сіняй, то чырвонай фарбамі, а калі дазвалялі ўмовы, яны рабіліся двухкаляровымі (рэдка - трохкаляровымі).

3 прыездам рэдакцыі ў Маскву, газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" становіцца самастойным выданнем ЦК КП (б) Б, які непасрэдна кipye выпускам i распаўсюджваннем газеты. У Маскве ў склад рэдакцыі ўвайшоў вядомы беларускі сатырык К. Крапіва i стаў яе кіраўніком. За чатыры гады існавання выйшла 142 нумары газеты. Колькасць штомесяц выходзіўшых нумароў была аднолькавай. Так, у ліпені 1941 г. выйшла 2 нумары, у наступныя ж два месяцы - па 6 нумароў. У 1945 г., калі савецкія войскі апынуліся ля самага логава "фашысцкай гадзіны", i стала відавочна, што задача, сфармуляваная ў загалоўку газеты, будзе вырашана ў самы бліжэйшы час, выпускаць газету стала дастаткова адзін раз у месяц; яна зусім спыніла сваё існаванне адразу ж пасля таго, як "фашысцкая гадзіна" аказалася раздаўленай.

Першыя нумары "Раздавім фашысцкую гадзіну" як па афармленню, так i па зместу нагадвалі ілюстраваную адозву, плакат. На старонках газеты змяшчаліся выразныя эмацыянальныя малюнкі плакатнага выгляду, якія суправаджаліся лозунгамі i кароткімі вершаванымі подпісамі, што заклікалі чытача быць пільным, ісці ў апалчэнне, у партызаны, змагацца з плеткарамі, баязліўцамі, заклікалі грудзьмі стаяць за свае родныя гарады i вёскі.

Літаратурныя творы, якія друкаваліся ў газеце на першым этапе вайны, не маглі вызначацца ні багаццем жанраў, нi разнастайнасцю тэматыкі, нi дасканаласцю мастацкай ап